7 красавіка 2024 г.– дзень геолага ў Рэспубліцы Беларусь
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1996 года №84 у рэспубліцы было ўстаноўлена прафесійнае свята – дзень геолага, які святкуецца штогод у першую нядзелю красавіка.
У 2024 годзе спаўняецца 75 гадоў з дня адкрыцця беларускімі геолагамі аднаго з найбуйнейшых у свеце Старобінскага радовішча калійных соляў і 60 гадоў з дня адкрыцця прамыслова значнага Рэчыцкага радовішчы нафты. Пры гэтым архіўныя дакументы сведчаць, што геолагі неаднаразова знаходзілі невялікія аб’ёмы нафты і да 1964 года.
У ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (НАРБ) захоўваюцца фонды арганізацый, якія займаюцца геалогіяй у Беларусі: фонд №1153 «Беларуская геолага-гідрагеалагічная экспедыцыя Упраўлення геалогіі пры Савеце Міністраў БССР», фонд №1266 «Геолагаразведачнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белгеалогія» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (Мінпрыроды)», фонд №1523 «Дэпартамент па геалогіі Мінпрыроды». Таксама ў НАРБ захоўваецца фонд №1206 прафсаюза геолагаў «Беларускі прафесійны саюз работнікаў галін прыродакарыстання і геатэхналогій».
У складзе гэтых фондаў знаходзяцца дакументы, якія адлюстроўваюць дзейнасць кіруючых органаў: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Мінпрыроды, загады і распараджэнні дырэктара Дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды. Важнымі крыніцамі з’яўляюцца дакументы аб дзейнасці геалагічных арганізацый і ўстаноў: пратаколы пасяджэнняў калегіі і саветаў, справаздачы, даведкі і інфармацыі па асноўнай дзейнасці, аб падвядзенні вынікаў сацспаборніцтваў і конкурсаў на лепшыя вынаходкі і тэхнічныя ўдасканаленні, укараненні перадавых тэхналогій, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, правядзенні нарад і семінараў па распрацоўцы метадаў пошуку і прагнозных запасах нафты і газу ў БССР, узнагароджанні работнікаў.
У фондах асабістага паходжання захоўваюцца дакументы вядомых беларускіх геолагаў. Напрыклад, у фондзе №311 «Калекцыя дакументаў вучоных Беларусі» прадстаўлены дакументы вядомага беларускага геолага, доктара геолага-мінералагічных навук Дамінікоўскага Фёдара Мікалаевіча. У сямейным фондзе №1546 прадстаўлены дакументы Гарэцкага Гаўрыіла Іванавіча і яго сына Радзіма Гаўрылавіча – акадэмікаў, дактароў навук, прафесараў, лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, заслужаных дзеячаў навукі БССР, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай геалогіі. У гэтых фондах знаходзяцца як асабістыя дакументы вучоных, так і дакументы іх навуковай дзейнасці.
Беларускія геолагі ўносяць вялікі ўклад у развіццё эканомікі: іх намаганнямі выяўлены шматлікія радовішчы сыравіны, дзякуючы якім у Беларусі развіваюцца вытворчасць калійных угнаенняў, будаўнічых матэрыялаў, вырабаў са шкла, даламітавай мукі, часткова забяспечаны ўласнай паліўна-энергетычнай сыравінай нафтаперапрацоўчая галіна і энергетыка. Геолагі таксама выявілі на тэрыторыі Беларусі радовішчы жалезнай руды, бурага вугалю, гаручых сланцаў і многіх іншых карысных выкапняў. Каштоўны вопыт, назапашаны беларускімі геолагамі пры вывучэнні нафтавых радовішчаў на тэрыторыі Палескай нізіны, быў запатрабаваны пры засваенні Заходне-Сібірскага нафтагазавага комплексу (Цюменская вобласць РФ).
Віншуем геолагаў з прафесійным святам!
![]() |
1. Аб аднаўленні працы Беларускага геалагічнага ўпраўлення. Загад Старшыні Камітэта па справах геалогіі пры СНК СССР ад 30.05.1944 № 438. НАРБ. Ф. 1266. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 49. |
![]() |
2. Аб камандзіраванні тт. Гарэліка, Казміна, Мураўскага ў г. Навабеліцу БССР. Загад Старшыні Камітэта па справах геалогіі пры СНК СССР ад 30.06.1944 № 573. НАРБ. Ф. 1266. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 58. |
![]() |
3. Ліст начальніка Беларускага геалагічнага ўпраўлення – дырэктара геалагічнай службы А.К.Шыленкі сакратару ЦК КП(б)Б М.С.Патолічаву ад 29.12.1951 аб перспектывах асваення Старобінскага радовішча калійных солей. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 62. Спр. 219. Арк. 249. |
![]() |
4. Ліст начальніка Беларускага геалагічнага ўпраўлення – дырэктара геалагічнай службы А.К.Шыленкі сакратару ЦК КП(б)Б М.С.Патолічаву ад 29.12.1951 аб перспектывах асваення Старобінскага радовішча калійных солей. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 62. Спр. 219. Арк. 250. |
![]() |
5. Ліст начальніка Беларускага геалагічнага ўпраўлення – дырэктара геалагічнай службы А.К.Шыленкі сакратару ЦК КП(б)Б М.С.Патолічаву ад 29.12.1951 аб перспектывах асваення Старобінскага радовішча калійных солей. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 62. Спр. 219. Арк. 251. |
![]() |
6. Ліст начальніка Беларускага геалагічнага ўпраўлення – дырэктара геалагічнай службы А.К.Шыленкі сакратару ЦК КП(б)Б М.С.Патолічаву ад 29.12.1951 аб перспектывах асваення Старобінскага радовішча калійных солей. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 62. Спр. 219. Арк. 252. |
![]() |
7. Схема размяшчэння свідравых свідравін на Старобінскай саляноснай плошчы. Дадатак да ліста начальніка Беларускага геалагічнага ўпраўлення – дырэктара геалагічнай службы А.К.Шыленкі сакратару ЦК КП(б)Б М.С.Патолічаву ад 29.12.1951 аб перспектывах асваення Старобінскага радовішча калійных соляў. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 62. Спр. 219. Арк. 256. |
![]() |
8. Схематычная структурная карта з абазначэннем плошчаў, перспектыўных для пастаноўкі пошукава-разведачных работ на соль, газ, нафту і інш. карысныя выкапні. Дадатак да ліста начальніка Беларускага геалагічнага ўпраўлення – дырэктара геалагічнай службы А.К.Шыленкі сакратару ЦК КП(б)Б М.С.Патолічаву ад 29.12.1951 аб перспектывах асваення Старобінскага радовішча калійных соляў. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 62. Спр. 219. Арк. 257. |
![]() |
9. З даведкі геолага Я.М.Люткевіча «Аб напрамках пошукаў і разведкі нафты ў Беларусі», 1959 г. НАРБ. Ф. 1266. Воп. 1. Спр. 201. Арк. 137. |
![]() |
10. Статут Беларускага вытворчага аб’яднання па геолагаразведачных работах (Беларусгеалогія) Міністэрства геалогіі СССР, 1987 г. НАРБ. Ф. 1266. Воп. 4. Спр. 1. Арк. 4. |