Аб сходзе працоўнага калектыва «Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі»

23 лютага 2024 г. у гонар святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у «Беларускім дзяржаўным архіве-навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся сход працоўнага калектыву.

23 лютага ў Беларусі – дзень, калі мы шануем памяць сваіх продкаў, якія баранілі Радзіму ў цяжкія часы, а таксама адзначаем сучасных абаронцаў, якія нясуць адказнасць за захаванне міру і бяспекі ў нашай краіне.

Гэты дзень нагадвае нам пра важнасць салідарнасці, адзінства і гатоўнасць да абароны нашай незалежнасці. У Беларусі Дзень абаронцы Айчыны таксама з’яўляецца нагодай выказаць падзяку ўсім, хто служыў і служыць Радзіме, за іх самаадданасць, мужнасць і адданасць.

З віншавальнымі прамовамі выступілі намеснік дырэктара архіва Ю.А. Натуреў і старшыня прафсаюзнай арганізацыі БГАНТД С.М. Церахава. Юрый Агеевіч і Святлана Міхайлаўна падкрэслілі важнасць гэтага свята ў Рэспубліцы Беларусь.