Святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.1998 № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» 23 лютага святкуецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У гонар гэтага свята жаночая частка калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь сумесна з пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй падрыхтавал крэатыўнае віншаванне для мужчын архіва.

У праграму віншавання былі ўключаны конкурсы, віктарыны і розныя заданні, тэматыка якіх была падабрана ў адпаведнасці з аб’яўленым у Рэспубліцы Беларусь Годам якасці. На святочным мерапрыемстве панавалі гумар і пазітыўны настрой. Акрамя цёплых віншаванняў і пажаданняў мужчыны Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь атрымалі смачныя пачастункі і прыемныя падарункі .

Дарагія нашы мужчыны, віншуем вас са святам! Няхай ваша жыццё будзе напоўнена поспехамі і дасягненнямі, а сэрца сагрэта ўвагай і любоўю родных і блізкіх!

 

Падчас конкурсу «Аўтасэрвіс»
Вядучы юрысконсульт А.В.Таргонскі
Падчас конкурсу «Кожны мужчына павінен пабудаваць дом»
Падчас конкурсу «Кожны мужчына павінен пабудаваць дом»
Падчас конкурсу «Кожны мужчына павінен пасадзіць дрэва»
Галоўны інжынер В.А.Баранаў, вядучы інжынер па пажарнай бяспецы В.Н.Смаль, загадчык сектара інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій Дз.В.Грыцавец.
Жаночы калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.