Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з палкоўнікам у адстаўцы Паповым Сяргеем Уладзіміравічам, намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы».
Папоў С.В. расказаў аб службе ў пагранічных войсках, падзяліўся ўспамінамі аб удзеле ў баявых дзеяннях у Афганістане.
Калектыву архіва быў прадэманстраваны дакументальны фільм пра падраздзяленні пагранічных войскаў у Афганістане. Пасля фільма Папоў С.У. адказаў на пытанні.