Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна сходу па падвядзенні вынікаў «Тыдня нулявога траўматызму»
23 лютага 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбыўся сход калектыву па падвядзенні вынікаў «Тыдня нулявога траўматызму», які прайшоў з 19 па 23 лютага.
У рамках «Тыдня нулявога траўматызму» з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя на працоўных месцах і прадухілення (недапушчэння) выпадкаў траўматызму ў архіве былі праведзены наступныя мерапрыемствы: тлумачэнне асноўных прынцыпаў Канцэпцыі «нулявога траўматызму» (Vision Zero); праверка санітарна-гігіенічнага стану службовых памяшканняў, архівасховішчаў, санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, санітарна-гігіенічнымі сродкамі, а таксама за правільнасцю іх прымянення; правядзенне з работнікамі архіва практычнай трэніроўкі па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння.