23 лютага 2024 г.у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23 лютага 2024 г.у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Перад калектывам ГАГам выступіў намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П.

«Па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157 свята, якое адзначаецца 23 лютага, атрымала назву Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Кожны год у гэты дзень мы аддаём даніну павагі мужнасці суайчыннікаў, якія праявілі доблесць і гонар, абараняючы сваю Радзіму і выказваем словы падзякі абаронцам Айчыны, якія цяпер выконваюць воінскі і грамадзянскі абавязак – тым, хто цаной свайго жыцця абараняе наш дабрабыт і мірнае неба над галавой. «, – адзначыў Андрэй Пятровіч.

Традыцыйна ў гэты святочны дзень ад жаночага калектыву абласнога архіва на адрас усіх мужчын-калег гучалі цёплыя словы віншавання і былі ўручаны памятныя падарункі.

Прафсаюзны актыў ДАГв, далучыўся да віншаванняў калектыву, пажадаўшы прысутным мужчынам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспеху ў дасягненні пастаўленых мэт і новых здзяйсненняў.

Таксама, калектыву абласнога архіва былі зачытаныя віншаванні Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, грамадскіх арганізацый (ГА БРСМ, ГА Белая Русь) Гомельскай вобласці ў дзень памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны.