Аб правядзенні ДУ «НІАБ у г. Гродна» архіўнага ўрока «Летапіс у камені» для навучэнцаў 10 класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці сярэдняй школы № 28 г. Гродна

19 студзеня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна з мэтай фарміравання ў навучэнцаў прадстаўлення аб архітэктурнай спадчыне Беларусі з дапамогай архіўных дакументаў, а таксама развіцця пазнання і матывацыі да работы з архіўнымі дакументамі, выхавання каштоўнасных адносін да гістарычнай спадчыны Беларусі быў праведзены пяты архіўны ўрок для навучэнцаў 10 «А» класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці СШ № 28 г. Гродна.

Занятак прайшоў ў форме мультымедыйнага ўрока з элементамі квэста аб архітэктурных помніках Гродзенскай губерні «Летапіс у камені», на якім навучэнцы не толькі азнаёміліся з гісторыяй будаўніцтва замкаў, палацаў і храмаў Гродзенскай губерні, але і самастойна вывучылі апісанне некаторых з іх па архіўных дакументах.