Генеральная лінія – да высокай якасці! Выніковы сход у Цэнтральнай лабараторыі

19 студзеня 2024 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбыўся сход працоўнага калектыву лабараторыі. Пасродкам відэаканферэнцсувязі ў сходзе прыняла ўдзел начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.У.Заянчкоўская.

Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко выступіў з дакладам, у якім падвёў вынікі выканання мэтавых і планавых паказчыкаў па ўсіх напрамках дзейнасці лабараторыі за справаздачны перыяд і пазначыў асноўныя напрамкі работы ўстановы ў 2024 годзе. Асаблівая ўвага ў ходзе дакладу была ўдзелена ацэнцы выканальніцкай дысцыпліны, кадравай палітыкі і ўкладу кожнага работніка лабараторыі ў выкананне пастаўленых задач і мэтавых паказчыкаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лабараторыі.

У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел загадчыкі аддзеламі А.М.Каханава, В.І.Кулак, І.В.Пацёкіна, а таксама – галоўны бухгалтар лабараторыі Ж.М.Пасьлядовіч.

Чырвонай ніткай у дакладзе і выступах гучала тэма якаснага выканання абавязкаў кожным супрацоўнікам на кожным працоўным месцы.

Заянчкоўская В.У. дала станоўчую ацэнку рабоце лабараторыі ў 2023 годзе, пры гэтым адзначыла неабходнасць засяроджвання намаганняў на захаванні высокай якасці выконваемых супрацоўнікамі работ у бягучым годзе і нацэліла калектыў на далейшую плённую дзейнасць.

Завяршаючы сход калектыву, Клюйко У.Л. выказаў словы падзякі калегам за праведзеную працу, пры гэтым – за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх і стабільных паказчыкаў у працы, ініцыятыўнасць у працы, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад лабараторыяй была аб’яўлена падзяка дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» архівістам-рэстаўратарам В.У.Кісель і Л.У. Пракапеня, вядучаму бухгалтару А.Р.Тамілавай, слесару па рамонце і абслугоўванні абсталявання М.М.Філановічу.

 

Фота 1 – Даклад дырэктара лабараторыі У.Л.Клюйко (злева) на выніковым сходзе калектыву.
Фота 2 – Супрацоўнікі лабараторыі на выніковым сходзе.
Фота 3 – У.Л.Клюйко, Л.У.Пракапеня, М.М.Філановіч, В.У.Кісель, А.Р.Тамілава (злева-направа) пасля абвяшчэння падзякі.