Аб рэспубліканскім семінары «Аб асобных пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства»
22 снежня 2023 года адбыўся рэспубліканскі семінар «Аб асобных пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства», арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Апаратам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства прайшло для прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь. У рэжыме відэаканферэнцыі да мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
З уступным словам выступіла першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.А.Лядоўская, якая падкрэсліла, што ад правільнай арганізацыі работы з дакументамі залежыць эфектыўнасць работы арганізацыі.
Па пытаннях якасці падрыхтоўкі дакументаў, што накіроўваюцца на разгляд ва Урад Рэспублікі Беларусь: выкананню патрабаванняў да іх афармлення і структуры выступілі начальнік упраўлення справаводства і пратакольнай работы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Н.В.Шасцілоўская і першы намеснік начальніка ўпраўлення справаводства і пратакольнай работы Апарата Савета Міністраў. Рэспублікі Беларусь С.В.Сабалеўскі.
У сваім выступленні дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў спыніўся на навацыях у новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 года №4.
У сваім выступленні загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіў Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка праінфармавала аб падрыхтоўцы дзяржаўных органаў да арганізацыі архіўнага захоўвання электронных дакументаў.
Упершыню перад калегамі сваім вопытам аб арганізацыі работы з электроннымі дакументамі падзяліліся начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю і справаводства Міністэрства эканомікі І.В.Латушкін і начальнік упраўлення кантролю і справаводства ДВА «Белэнерга» В.А.Панфіленка.
Па выніках семінара ўдзельнікі абмеркавалі праблемныя пытанні па заяўленай тэматыцы.
Пасля завяршэння мерапрыемства быў прадэманстраваны падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дакументальны фільм, прысвечаны 80-годдзю вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама арганізавана экскурсія па Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
![]() |
1. Удзельнікі семінара |
![]() |
2. Удзельнікі семінара |
![]() |
3. Выступленне начальніка ўпраўлення справаводства і пратакольнай работы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Н.В.Шасцілоўскай |
![]() |
4. Выступленне першага намесніка начальніка ўпраўлення справаводства і пратакольнай работы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь С.В.Сабалеўскага |
![]() |
5. Начальнік упраўлення справаводства і пратакольнай работы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Н.В.Шасцілоўская і першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве А.А.Лядоўская |
![]() |
6. Выступленне дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакова |
![]() |
7. Выступленне загадчыка аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнкі |
![]() |
8. Выступленне начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю і справаводства Міністэрства эканомікі І.В.Латушкіна |
![]() |
9. Выступленне начальніка ўпраўлення кантролю і справаводства ДВА «Белэнерга» В.А.Панфіленка |
![]() |
10. Абмеркаванне пытанняў удзельнікамі семінара |
![]() |
11. Экскурсія для ўдзельнікаў семінара ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь |