Інфармацыйная гадзіна для студэнтаў УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна» у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама ў адпаведнасці з планам работы філіяла кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» на 2023/2024 навучальны год 19 снежня 2023 г.са студэнтамі 4-га курса гістарычнага факультэта ў будынку архіва па вул. В.Харужай, 15 была праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Архіўная справа: гісторыя і сучаснасць».
Заг. аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. прачытала студэнтам лекцыю аб гісторыі стварэння архіваў са старажытных часоў і да сучаснага этапа, расказала пра сістэму дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і іх асноўныя напрамкі дзейнасці і інш.
У завяршэнні Калустава Г.Д. адказала на пытанні студэнтаў аб парадку самастойнай работы ў чытальнай зале архіва.
![]() |
Фота 1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. чытае студэнтам лекцыю |
![]() |
Фота 2. Калустава Г.Д. тлумачыць студэнтам, як весці пошук інфармацыі ў архіўных дакументах |