Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»

З 8 па 11 лістапада 2023 года праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», прымеркаваная да міжнароднага Дня энергазберажэння.

Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 №239-3 «Аб энергазберажэнні».

8 лістапада 2023 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшло інфармаванне супрацоўнікаў аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў і спосабах энергазберажэння ў быце і на працоўным месцы. У жывым дыялогу абмеркавалі пытанні аб мерапрыемствах па эканоміі электраэнергіі, аптымальным размяшчэнні светлавых крыніц і максімальна рацыянальным выкарыстанні дзённага святла.

А таксама былі прадэманстраваны сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнні.