Урачысты сход калектыву ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку», прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» адбыўся ўрачысты сход калектыву, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста.

Выконваючы абавязкі дырэктара Бярэзіна В. А. і прафарганізатар першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дзічкевіч М. М. павіншавалі калег з прафесійным святам, па традыцыі ўручылі заслужаныя ўзнагароды і памятныя сувеніры.