ДЗЕНЬ АРХІВІСТА

4 кастрычніка 2023 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава, падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркаваная да Дня архівіста.

Кожны год 6 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень архівіста, замацаваны Указам Прэзідэнта № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» ад 26 сакавіка 1998 г. Гэтае свята заснавана ў гонар гадавіны заснавання першага цэнтралізаванага дзяржаўнага архіва на тэрыторыі сучаснай Беларусі – Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг, які распачаў сваю працу ў 1863 г. і праіснаваў да 1903 г. Неабходнасць стварэння дадзенага архіва была звязана з частымі выпадкамі падробак запісаў у актавых кнігах, якія да гэтага захоўваліся ў судовых установах і былі даступныя для рознага роду фальсіфікацый.

Праца архівіста або архіварыуса, як казали раней, многім можа здацца сумнай, манатоннай і аднастайнай, але на самай справе гэта далёка не так – гэта адна з самых захапляльных і інтрыгуючых прафесій, якая дазваляе сутыкнуцца з няпростымі хітраспляценнями чалавечых лёсаў. У сярэднія вякі такімі спецыялістамі станавіліся толькі святары, якія заслужылі асаблівую павагу і давер.

На сённяшні дзень у архіўных сховішчах Беларусі знаходзіцца больш за 12 000 000 розных дакументаў. Паступова самыя каштоўныя дакументы пераносяцца на лічбавыя носьбіты, усё гэта робіцца для забеспячэння надзейнай захаванасці дакументаў для будучых пакаленняў. Служба архіваў мае шырокую рэгіянальную сетку, усяго ў агульнай колькасці ў архіўнай сферы налічваецца больш за 170 спецыялізаваных арганізацый.

На выставе прадстаўлены найбольш цікавыя дакументы, якія адлюстроўваюць самаадданую працу архіўных работнікаў Беларусі, якім літаральна па крупінках прыйшлося збіраць архівы, якія знаходзіліся ў жаласным стане пасля рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і замежных інтэрвенцый. Сёння, як і 100 гадоў таму, архівы выконваюць мноства функцый. Але сутнасць працы архівістаў заўсёды заставалася і застаецца нязменнай-захаванне дакументальнага гістарычнага багацця Беларусі.

Ад усёй душы сардэчна віншуем працаўнікоў архіўнай справы з прафесійным святам і жадаем усяго найлепшага!