Аб правядзенні 22 верасня 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ўрачыстага сходу, прысвечанага 20-годдзю працоўнага стажу Афанасьевай Т.Ю. на пасадзе дырэктара архіва

2 верасня 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены ўрачысты сход, прысвечаны 20-годдзю працоўнага стажу Афанасьевай Т.Ю. на пасадзе дырэктара архіва.

На сходзе выступіла намеснік дырэктара Грамыка С.М. з урачыстай прамовай аб працоўнай дзейнасці дырэктара архіва Афанасьевай Т.Ю. і віншаваннямі ў яе адрас ад усяго калектыва.

Да выступлення намесніка дырэктара Грамыкі С.М. далучыліся супрацоўнікі архіва і персанальна выказалі сваю ўдзячнасць і падзяку Афанасьевай Т.Ю. за яе нялёгкую працу на пасадзе дырэктара архіва, прафесіяналізм і ўменне згуртаваць і стварыць добразычлівую атмасферу ў калектыве.

Калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна шчыра віншуе Таццяну Юр’еўну з такой цудоўнай падзеяй. Выказвае падзяку, як самаму кампетэнтнаму, справядліваму і разумеламу кіраўніку, поўнаму невычэрпнай энергіі і працаздольнасці.

Жадае ў гэты дзень моцнага здароўя, дастатку і душэўнай гармоніі. Няхай праца дорыць толькі пазітыў, і ўсё даецца з лёгкасцю, а побач будуць толькі верныя і надзейныя людзі.

Ведайце, што за Вамі заўсёды ідзе, хоць і невялікі, але згуртаваны калектыў!