Аб удзеле ў мерапрыемствах прымеркаваных да святкавання «Дня народнага адзінства» ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве»
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» 14.09.2023 года для супрацоўнікаў установы быў праведзены круглы стол «Беларусь моцная адзінствам» з праглядам прэзентацыйнага матэрыялу «Адзінства беларускага народа – асноўны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны». У ходзе гутаркі былі асветлены асноўныя аспекты гісторыі ўзнікнення свята Дня народнага адзінства, яго значэнне і значнасць у грамадска-палітычным жыцці краіны, з 12 па 14 верасня 2023 года была падрыхтавана і дзейнічае стэндавая выстаўка «Наша сіла ў адзінстве».