Аб выставе ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» 13 верасня 2023 г. у чытальнай зале архіва была размешчана выстава, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.

Дата выбрана не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў архіва.