Адкрыццё выставы «Летні амфітэатр 1988-1989. Гісторыя»

Падчас правядзення XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў фае дырэкцыі фестывалю ўвазе гасцей і ўдзельнікаў форуму прадстаўлена выстава дакументаў «Летні амфітэатр 1988 – 1989. Гісторыя», падрыхтаваная Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці.

Дакументы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, распавядаюць пра гісторыю ўзвядзення і мерапрыемствах, праведзеных на галоўнай канцэртнай пляцоўцы фестывалю – Летнім амфітэатры – у першы год яго існавання.

Экспанаванне выставы прадоўжыцца да завяршэння фестывальных мерапрыемстваў. Уваход вольны.

 

Дырэктар архіва Т.М. Свістунова і намеснік дырэктара В.А. Галубоўскі падчас экспанавання выставы «Летні амфітэатр 1988 – 1989. Гісторыя»