Выстава «Партызаны Беларусі» пачала работу ў 1-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгадзе ў Мінску
10 ліпеня 2023 года ў 1-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгадзе ў Мінску ваеннай часці № 5448 пачаўся вучэбна-палявы збор ваенна-патрыятычнага клуба «Граніт» для падлеткаў. У гэты ж дзень для юнакоў была прэзентавана выстава «Партызаны Беларусі».
Намеснік дырэктара галоўнага рэдактара ВД «Беларусь сегодня» Іван Аляксандравіч Сінічкін у сваім выступленні падкрэсліў:
– Рабяты, вам пашанцавала, што падчас збораў будзе магчымасць дакрануцца да гісторыі нашай зямлі і да подзвігу тых людзей, якія абаранялі Айчыну, мірных грамадзян, адстойвалі нашу з вамі волю і жыцці. Калі будзеце знаёміцца на занятках з выставай, пачытайце ўзнагародныя дакументы, у якіх апісаны подзвігі, здзейсненыя рабятамі крыху старэйшыя за вас. Паглядзіце на іх твары, фатаграфіі таго часу. Паспрабуйце знайсці сваіх сваякоў. Распытайце больш у бацькоў пра іхні лёс падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта трэба зрабіць, бо яны ваявалі за тое, каб мы з вамі жылі.
Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Алена Аляксандраўна Стуканава, выступаючы перад прысутнымі, узняла важнае пытанне разумення патрыятызму:
Што значыць быць патрыётам? – пра што мы так шмат гаворым у апошні час. Гэта значыць, ведаць гісторыю, ведаць, як гэтая гісторыя датычыцца асабіста вас, які ўклад унеслі вашыя родныя ў Перамогу. І дзякуючы гэтаму парталу ў вас такая магчымасьць будзе. Нацыянальны архіў аблічбоўвае дакументы, якія ствараліся ў гады вайны. Дзякуючы парталу працаваць з імі могуць усе. Задача архіва не проста захоўваць гэтыя бясцэнныя рэліквіі, а зрабіць так, каб пра іх даведалася як мага больш людзей.
Алена Аляксандраўна перадала для вайсковай часці 5448 новае выданне «Архівы. Нічога, акрамя праўды», падрыхтаванае пры супрацоўніцтве з інфармацыйным агенцтвам «БЕЛТА».
Аднаму з хлопцаў, Ягору Ждановічу, падчас мерапрыемства ўдалося знайсці з дапамогай інтэрактыўнага стэнда ў базе праекта «Партызаны Беларусі» інфармацыю аб прапрадзедзе Іосіфе Іванавічы Ждановічы. На жаль, на рэсурсе толькі адзін сумны дакумент паведамленне аб гібелі.
– Указаны горад Орша так, гэта ён. Мы нават не ведалі, дзе прапрадзед пахаваны. Забіты ў 1943 годзе. Магіла ва Углянах Круглянскага р-на… Вось гэтае адкрыццё, – крыху асалапеўшы ад нечаканай інфармацыі, кажа падлетак.
У базе даных праекта «Партызаны Беларусі» ўжо звыш 213 тысяч імёнаў, штодзень гэтая лічба расце. Каштоўнасць праекта ў тым, што звярнуцца да яго можа кожны, з любой кропкі свету, у зручны час дня ці ночы. Ён дае магчымасць убачыць сапраўдныя жывыя дакументы, якія расказваюць пра гісторыю партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Фота і матэрыял: СБ.Беларусь Сёння
Таксама аб мерапрыемстве гл. па спасылцы.