Аднаўленне дзейнасці Магілёўскага абласнога аптэкаўпраўлення
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе вашай увазе копію Пастановы Савета Народных Камісараў БССР № 336 ад 17 чэрвеня 1944 года «Аб аднаўленні дзейнасці Віцебскага, Гомельскага, Магілёўскага і Палескага абласных Аптэкаўпраўленняў у складзе Галоўнага Аптэкаупраўлення».
Па меры вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбывалася адраджэнне розных сфер сацыяльна-эканамічнага і грамадскага жыцця, аднаўлялі працу арганізацыі і ўстановы, якія дзейнічалі ў даваенны час.
Адной з важных сярод іх была аптэчная сетка, якая мела вялікае значэнне пры пераходзе да мірнага жыцця.