Аб выставе ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» 21 чэрвеня 2023 г. у чытальнай зале архіва была размешчана выстава «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа».

22 чэрвеня 1941 года – адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі, пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Гэты дзень нагадвае пра ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня аб’яўлен Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Наступствы Вялікай Айчыннай вайны для Беларусі аказаліся надзвычай цяжкімі.

На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў архіва.