Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у «Творчым вечары» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у «Творчым вечары» з Галінай Шаблінскай на Першым Нацыянальным канале беларускага радыё.
Вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль і вядучы архівіст Наталля Мізон распавялі пра ХХІІІ Узвышаўскія чытанні, якія прайшлі 25 мая і былі прысвечаны 100-годдзю з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў «Маладняк».
Архівісты падзяліліся са слухачамі радыё сваімі ўражаннямі пра тэмы навуковых дакладаў, распавялі пра новыя знаходкі, якія былі зроблены калегамі, выказалі думку аб знакавасці навукова-практычнай канферэнцыі, якая ўжо трэцяе дзесяцігоддзе збірае даследчыкаў і спецыялістаў у самых розных сферах.