Аб удзеле ў Дэкаде кібербяспекі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
1 чэрвеня 2023 г. у рамках правядзення прафілактычных мерапрыемстваў пад назвай «Дэкада кібербяспекі «КіберДзеці», а таксама рэалізацыі задач, вызначаных калегіяй Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па рабоце з моладдзю, у прыватнасці, па стварэнню мікраклімату ў працоўным калектыве маладыя спецыялісты Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва правялі сумесную акцыю, накіраваную на павышэнне лічбавай пісьменнасці супрацоўнікаў устаноў.
На падставе інфармацыйных матэрыялаў прадстаўленых Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Д.Г.Хобня, К.В.Шкут і К.В.Цынкевіч падрыхтавалі прэзентацыю і паведамленне ў якім яшчэ раз нагадалі прысутным на мерапрыемстве, аб правілах бяспекі ў інтэрнэце: правіле прыватнасці і правіле сталасці.
На лекцыі прысутнічалі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва разам са сваімі дзецьмі.
Ініцыятыва маладых спецыялістаў была падтрымана намеснікам дырэктара БДАМЛМ А.А.Макаранка і намеснікам дырэктара БДАНТД Ю.А.Натур’евым.