Аб правядзенні суместнага мерапрыемства у Дзень абароны дзяцей

Міжнародны Дзень аховы дзяцей штогод адзначаецца 1 чэрвеня. У гэты дзень для дзяцей рыхтуецца шмат разнастайных яркіх мерапрыемстваў для маленькіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Не засталіся ў баку ад гэтага свята Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтвы. У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да «Году міру і стварэння», а таксама рэалізацыі задач, вызначаных калегіяй Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па працы з моладдзю, у гэты дзень для дзяцей супрацоўнікаў дзвюх устаноў, а таксама іх сяброў былі арганізаваны экскурсіі па будынку, сховішчам і чытальным залам.

Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва расказалі юным наведвальнікам пра асаблівасці фарміравання музейных калекцый, пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з кніжнай экспазіцыяй архіва.

У аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі экскурсанты пазнаёміліся з праектнай і канструктарскай дакументацыяй захаванай у архіве, даведаліся пра асаблівасці рэстаўрацыйнага працэсу навукова-тэхнічных дакументаў.

Вясёлая экскурсія завяршылася сяброўскім чаяваннем.