Выстава дакументаў да Міжнароднага дня абароны дзяцей

У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне 1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей адкрылася выстава дакументаў «Прытулак для дзяцей вайны».

Дакументы, якія прадстаўлены ў экспазіцыі, адлюстроўваюць працэс стварэння і дзейнасці дзіцячых дамоў у Бярозаўскім, Дзівінскім, Кобрынскім, Пружанскім, Ружанскім і Шарашэўскім раёнах Брэсцкай вобласці ў пасляваенны перыяд.

 

Выстава дакументаў «Прытулак для дзяцей вайны»
Пратакол №2 пасяджэння Лівенскага райвыканкама (пункт №1 аб арганізацыі дзіцячага дома). 13 студзеня 1945 г.
(ЗДАКоб. Ф.101. Воп.101. Л.2аб.)
Пратакол №2 пасяджэння Лівенскага райвыканкама (пункт №1 аб арганізацыі дзіцячага дома). 13 студзеня 1945 г.
(ЗДАКоб. Ф.101. Воп.1. С.11. Л.3.)
Рашэнне Шарашэўскага райвыканкама №38 «Аб ходзе аднаўлення дзіцячага дома». 28 лютага 1947 г.
(ЗГАКоб. Ф.347. Воп.1. С.59. Л.12.)
Рашэнне Ружанскага райвыканкама №498 «Аб уладкаванні дзяцей сірот і барацьбе з бездагляднасцю». 23 чэрвеня 1947 г.
(ЗДАКоб. Ф.505. Воп.1. С.41. Л.6.)
Рашэнне Ружанскага райвыканкама №498 «Аб уладкаванні дзяцей сірот і барацьбе з бездагляднасцю». 23 чэрвеня 1947 г.
(ЗДАКоб. Ф.505. Воп.1. С.41. Л.7.)