Выстава «Каляровы свет дзяцінства» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які святкуецца 1 чэрвеня, спецыялісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва падрыхтавалі выставу друкаваных выданняў «Каляровы свет дзяцінства».

На выставе прадстаўлены кнігі вядомых дзіцячых пісьменнікаў, дакументы якіх захоўваюцца ў архіве-музеі: Янкі Маўра, Васіля Віткі, Ядвігі Бяганскай і іншых. Можна пабачыць як выданні 1920-х гадоў, так і больш познія канца ХХ стагоддзя. Прадстаўлены асобныя нумары літаратурна-мастацкага часопіса для дзяцей.

 

«Бярозка».