У г.Віцебску ў гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей праходзіць абласны фестываль «Моладзь за мір і стварэнне»

Сёння, 1 чэрвеня, у г.Віцебску праходзіць абласны фестываль «Моладзь за мір і стварэнне». У ім прынялі ўдзел больш за 7 тыс. чалавек. Старт абласному фестывалю даў мітынг-рэквіем «Беларусь. Моладзь памятае» на плошчы Перамогі.

Пасля ўскладання кветак да мемарыяла воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны маладзёжнае шэсце адправілася ад плошчы Перамогі да Летняга амфітэатра.

На пляцоўцы перад Летнім амфітэатрам ўдзельнікаў фестывалю чакалі інтэрактыўныя пляцоўкі.

Зараз у Летнім амфітэатры праходзіць урачысты канцэрт «Мы маладыя – надзея краіны», у рамках адбылося ўручэнне пуцёвак у Трэці працоўны семестр – 2023.

 

Адкрыццё ўрачыстага канцэрта «Мы маладыя – надзея краіны»
Адкрыццё ўрачыстага канцэрта «Мы маладыя – надзея краіны»
Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мерапрыемства
Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мерапрыемства