Аб правядзенні экскурсіі ў Нацыянальным архіве у Дзень абароны дзяцей
Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта адно з найстарэйшых міжнародных святаў.
У 1949 годзе на пасяджэнні Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын было ўзнята пытанне, абумоўленае наступствамі Другой сусветнай вайны. Востра стаяла пытанне нараджальнасці і абароны правоў дзяцей. Тады была вылучана ініцыятыва аб неабходнасці такога свята. Пасля яна была падтрымана ААН. І ўжо з 1950 года гэтае свята адзначаецца больш як у 30 краінах. Ёсць адрозненне: не ўсюды гэта 1 чэрвеня. У некаторых краінах гэта 20 лістапада. Гэта прымеркавана да даты, калі была прынята Канвенцыя аб правах дзяцей. У нашай краіне 1 чэрвеня – дата сімвалічная менавіта таму, што яна прымеркавана да пачатку дзіцячых канікулаў.
1 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальны архіў у госці прыйшлі дзеці і ўнукі работнікаў архіва. Яны азнаёміліся з працай архіва, наведалі архівасховішча дакументаў і мікрафільмаў, даведаліся, як адбываецца рамонт і рэстаўрацыя архіўных дакументаў, і нават аблічбавалі старонкі архіўнага дакумента. Юныя госці ўбачылі арыгіналы архіўных дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, эталоны Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень не абышлося без сюрпрызаў і падарункаў. Усім удзельнікам экскурсіі былі ўручаны памятныя падарункі ад дырэктара архіва. Таксама ў гэты дзень былі падведзены вынікі конкурсу «Творчая сям’я», які быў арганізаваны першаснай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» да Дня сям’і. Усе юныя ўдзельнікі гэтага конкурсу былі ўзнагароджаны падарункамі ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва.
У завяршэнні экскурсіі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства прыняў у сябе ў кабінеце дырэктар архіва А.К.Дзямянюк. Ён павіншаваў дзяцей са святам, з пачаткам вялікіх школьных канікулаў, падзякаваў за ўдзел у творчых конкурсах. На памяць былі зроблены фота ў дырэктарскім крэсле, і, вядома, усё атрымалі салодкія пачастункі.
![]() |
Нам. дырэктара архіва А.У.Кушнова ўручае дзецям памятныя падарункі |
![]() |
Удзельнікі мерапрыемства да Міжнароднага Дня абароны дзяцей |
![]() |
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва Т.А.Шаўчэнка ўручае прызы ўдзельнікам конкурсу «Творчая сям’я» |
![]() |
Нам. дырэктара архіва А.У.Кушнова дэманструе эталоны дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь удзельнікам мерапрыемства |
![]() |
Нам. дырэктара архіва А.У.Кушнова дэманструе эталоны дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь удзельнікам мерапрыемства |
![]() |
Удзельнікі мерапрыемства ў архівасховішчы |
![]() |
Удзельнікі мерапрыемства ў архівасховішчы |
![]() |
Удзельнікі мерапрыемства ў архівасховішчы мікрафільмаў |
![]() |
Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з працай рэстаўратара архіўных дакументаў |
![]() |
Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з працэсам алічбоўкі архіўных дакументаў |
![]() |
Удзельнікі мерапрыемства ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі |
![]() |
Удзельнікі мерапрыемства на агляднай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі |
![]() |
Дырэктар архіва А.К.Дземянюк гутарыць з удзельнікамі мерапрыемства |
![]() |
Дырэктар архіва А.К.Дземянюк гутарыць з удзельнікамі мерапрыемства |