«Архівы – школе»: экскурсіі для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

Азнаямленчымі экскурсіямі для дзвюх груп навучэнцаў завяршаецца супрацоўніцтва ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў 2022-2023 навучальным годзе.

У чытальнай зале навучэнцы праслухалі лекцыю аб гісторыі архіўнай справы на Магілёўшчыне, спецыфіцы працы архівістаў, а таксама пазнаёміліся з выставай найбольш цікавых дакументаў з архіўных фондаў.

Затым рабяты пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў і архівасховішчы.