Аб правядзенні адкрытага пасяджэння экспертна-метадычнай камісіі з прадстаўнікамі арганізацый – крыніц камплектавання дзяржархіва

30 мая 2023 года напярэдадні 85-годдзя ўстановы «Дзяржаўны архіва Магілёўскай вобласці» адбылося адкрытае пасяджэнне экспертна-метадычнай камісіі дзяржархіва з запрашэннем прадстаўнікоў арганізацый, якія з’яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржархіва.

На пасяджэнні прысутнічалі старшыні экспертных камісій і асобы, адказныя за архіў, рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства па племянной справе «Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства», адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі мясакамбінат», дзяржаўнага унітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Магілёуаблсельбуд».

У ходзе правядзення пасяджэння заслуханы справаздачы прадстаўнікоў арганізацый аб рабоце экспертных камісій.

На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца работы экспертных камісій прысутных арганізацый, а таксама арганізацыі справаводства і работы архіва, у тым ліку электроннага дакументаабароту і ўкараненне АІС «Ведамасны архіў».

Па выніках правядзення пасяджэння старшынёй экспертна-метадычнай камісіі, намеснікам дырэктара архіва – галоўным захавальнікам фондаў Цалабанавай Л.М., загадчыкам аддзела камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду і справаводства Краўцовай Н.М. і членамі экспертна-метадычнай камісіі дзяржархіва прадстаўнікам арганізацый дадзены неабходныя рэкамендацыі, якія датычацца арганізацыйна-прававога забеспячэння дзейнасці архіваў арганізацый і экспертызы каштоўнасці дакументаў, наяўнасці ў арганізацыях лакальных прававых актаў, якія рэгламентуюць справаводства і работу архіва, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, своечасовага правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў і забеспячэнні іх захаванасці.

Архівіст 1 кв. катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі, магістр гістарычных навук Петухоў А.У. пасродкам прэзентацыі пазнаёміў прысутных з гісторыяй стварэння дзяржаўнага архіва, працай яго структурных падраздзяленняў і зонай абслугоўвання.

Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў С.Л.Шараева правяла экскурсію па архівасховішчах і расказала ўдзельнікам пасяджэння аб арганізацыі і ўмовах забеспячэння захаванасці дакументаў.