Аб удзеле галоўнага захавальніка фондаў А.К.Кот у Міжнароднай канферэнцыі па кіназнаўстве і архіўнай справе
Прадстаўнік установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» галоўны захавальнік фондаў Ала Канстанцінаўна Кот прыняла ўдзел у II Міжнароднай канферэнцыі па кіназнаўстве і архіўнай справе 29 мая 2023 года ў Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установе культуры «Дзяржаўны фонд кінафільмаў Расійскай Федэрацыі».
Выступаючы на панэльнай дыскусіі, А.К.Кот расказала ўдзельнікам сустрэчы аб розных напрамках дзейнасці архіва па папулярызацыі архіўных дакументаў, сумесных праектах з тэлебачаннем і магчымасцях выкарыстання аўдыёвізуальных матэрыялаў архіва ў кінапракаце. Ажыўлены абмен думкамі адбыўся па пытаннях аб перспектывах і напрамках развіцця архіўнага ютуб-канала і сацыяльных сетак, а таксама па сумесным праекце з АТН «У адкрытым доступе».
Асаблівую цікавасць удзельнікаў дыскусіі выклікала ініцыятыва БДАКФФД і кінатэатра «Піянер» г.Мінска па дэманстрацыі архіўных кінадакументаў, якая знаходзіцца ў распрацоўцы, а таксама праект «Адкрыты архіў», у рамках якога былі падрыхтаваны кароткія хранікальныя сюжэты для дэманстрацыі ў гарадскім грамадскім транспарце.
Канферэнцыя адкрыла выдатныя магчымасці для ўдзельнікаў і гасцей даведацца больш аб працы калег-архівістаў з суседніх краін і стала зручнай пляцоўкай для абмену інфармацыяй і вопытам па найбольш актуальных праблемах і напрамках дзейнасці ў галіне аўдыёвізуальнай спадчыны і дзейнасці сучаснага архіва.
Падчас правядзення панэльнай дыскусіі на Міжнароднай канферэнцыі па кіназнаўстве і архіўнай справе ў г.Масква |
Выступленне галоўнага захавальніка фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на панэльнай дыскусіі падчас Міжнароднай канферэнцыі па кіназнаўстве і архіўнай справе ў г.Масква |