27 мая ў сярэдняй школе № 47 г. Віцебска імя Я. Ф. Іваноўскага адбылася I адкрытая краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў і студэнтаў «Прыдзвінскія чытанні»

Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці выступіў у якасці аднаго з суарганізатараў мерапрыемства, накіраваўшы для працы ў складзе журы сваіх прадстаўнікоў і прадставіўшы для экспанавання матэрыялы выстаў «Славянскі базар-1992» (па гісторыі арганізацыі першага Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар») і «Пішу аўтапартрэт душы на фоне стагоддзя» (памяці Віцебскага паэта і грамадскага дзеяча Д.Р. Сімановіча).

Прадстаўленыя юнымі краязнаўцамі даклады і прэзентацыі былі адзначаны дыпломамі ў адпаведнасці з ацэнкамі, выстаўленымі членамі журы. У складзе журы Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці прадстаўлялі загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Уладзімір Каханка і вядучы архівіст гэтага ж аддзела Святлана Мясаедава.

 

Падчас урачыстага адкрыцця канферэнцыі
Падчас урачыстага адкрыцця канферэнцыі
Падчас працы секцый
Падчас працы секцый