Аб стварэнні гета ў г.Магілёве

Пачынаючы з першых дзён акупацыі г.Магілёва ў ліпені-жніўні 1941 г. у рамках нацысцкай палітыкі генацыду ў адносінах да мірнага насельніцтва горада было шэраг абмежавальных мер. Найбольшая колькасць дыскрымінацыйных мер была адразу ўведзена ў адносінах да яўрэйскага насельніцтва Магілёва.

Так, яўрэі былі абавязаны насіць спераду і ззаду на адзенні шасціканцовыя нашыўкі жоўтага колеру. Яўрэям забаранялася хадзіць па тратуарах і іх прымушалі да цяжкай фізічнай працы. Мясцоваму насельніцтву не дазвалялася кантактаваць з яўрэямі, асабліва прадаваць ім прадукты харчавання.

Сярод шматлікіх распарадчых дакументаў акупацыйных органаў улады, якія знаходзяцца на захоўванні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», найбольш каштоўным сведчаннем генацыду Загад па Магілёўскім гарадскім упраўленні ад 25 верасня 1941 года № 51 аб стварэнні гета ў г.Магілёве.

Падстава: ф.260 оп.1 д.15 л.89-90; Гісторыя магілёўскага яўрэйства: Дакументы і людзі. Кн.2. Ч.2 / склад.: А. Ліцін, І. Шэндэровіч. – Магілёў, 2010. – С.145

 

План горада Магілёва 1941-1944 гг.