У Нацыянальным архіве адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя «Архіўны дыялог»

18 мая ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбылася ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінаў. Ён звярнуў увагу на важнасць правядзення такіх форумаў, а таксама адзначыў, што архівы сталі ўжо не толькі асноўнымі захавальнікамі Нацыянальнага архіўнага фонду, але і паўнаважкімі навуковымі цэнтрамі.

Намеснік дырэктара НАРБ А.А. Стуканава павіншавала ўдзельнікаў форуму і падкрэсліла, што архіў пастаянна нарошчвае навуковы складальнік у сваёй рабоце. Яна адзначыла, што такія мерапрыемствы даюць магчымасць абмяняцца вопытам работы, устанавіць новыя кантакты і напрамкі супрацоўніцтва.

На пленарным пасяджэнні былі прадстаўлены чатыры даклады. Загадчык кафедры гісторыі і сацыяльных навук МДЛУ, к.г.н., дацэнт С.Я. Новікаў выступіў з тэмай «Жывая легенда архіўнай галіны», прысвечанай вядомаму архівісту і гісторыку В.Д. Селяменеву.

В.а. намесніка дырэктара Расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва (РДВГА) В.А. Дзянісава прадставіла даклад «Нам давяраюць памяць: агляд дакументаў, прынятых з сямейных архіваў на захоўванне ў РДВГА у 2022 г.». Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.Ч. Матвейчык расказаў аб такім напрамку работы архіва, як біяграфістыка.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны прагучала ў выступленні загадчыка кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, к.г.н. А.І. Корсак. Яна прадставіла даклад «Старонкі падпольнай барацьбы»: крыніцазнаўчы аналіз дзённіка А.Д. Цітова».

Праца канферэнцыі была працягнута ў трох секцыях. У першай секцыі «Біяграфічныя і генеалагічныя крыніцы ў фондах архіваў і архіўная справа ў Рэспубліцы Беларусь» прынялі ўдзел вядучы архівіст аддзела публікацый НАРБ Ю.М. Петух («Станаўленне мясцовых архіваў БССР у 1920-я гг. праз прызму матэрыялаў І Усебеларускай канферэнцыі і ІІ Усебеларускай нарады архіўных работнікаў») і навуковы супрацоўнік Т.М. Агеенка («Міхаіл Джагараў: старонкі біяграфіі»). Яна ж выступіла адным з мадэратараў секцыі.

Другая секцыя была прысвечана гістарычным крыніцам па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На ёй выступілі вядучы архівіст аддзела публікацый НАРБ Н.А. Шыманская («Дзейнасць органаў дзяржаўнай бяспекі на акупаванай тэрыторыі БССР (1941—1944) у сучаснай беларускай гістарыяграфіі»), загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У. Дарагуш («Дакументы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў фондах асабістага паходжання: склад і інфармацыйны патэнцыял»), вядучы архівіст аддзела выкарыстання і інфармацыі НАРБ, к.г.н., дацэнт В.П. Гарматны («Дзейнасць партызанскага атрада імя Я.Р.Макарэвіча на Брэстчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны (згодна з часопісам атрада)») і загадчык аддзела публікацый, к.г.н. С.В.Кулінок («Дакументальныя крыніцы аб удзеле армян у партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі: па матэрыялах фондаў НАРБ»).

У трэцяй секцыі «Архіўныя дакументы як крыніца вывучэння гістарычных падзей» прадстащлены выступленні вядучага архівіста аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў НАРБ Т.У. Пецюкевіч («Жыллёва-камунальныя ўмовы гарадоў БССР у гады НЭПа (1921—1928)»), вядучага навуковага супрацоўніка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ, к.г.н., дацэнта В.Г.Мазца («Некаторыя аспекты разгортвання краязнаўчага руху ў Беларусі ў 20-я гг. XX стагоддзя»), навуковага супрацоўніка Ю.С.Прастакавай («Вобраз Захаду ў савецкім перыядычным друку ў другой палове 1950-х гг.»), намесніка загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ У.Ю.Монзуля («Выкарыстанне прадуктовых картак і талонаў у якасці грашовых сурагатаў у паўсядзённым жыцці насельніцтва г. Мінска ў ліпені 1944—1947 гг.»), навуковых супрацоўнікаў аддзела публікацый НАРБ Н.Я. Калеснік («Д.М.Розенблюм і яго “Агляд архіўных матэрыялаў Беларускага нацыянальнага камісарыята” ») і М.Я.Тумаш у суаўтарстве з дацэнтам кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, к.г.н. А.М. Бяляўскім («Звароты грамадзян у цэнтральныя органы дзяржаўнай улады як крыніца па гісторыі штодзённасці Беларусі на мяжы ХХ—ХХI стст.»), а таксама намесніка загадчыка гэтага аддзела І.А. Вішнеўскага («Рапарты благачынных Магілёўскай епархіі Беларускай абнаўленчай царквы як крыніца вывучэння праваслаўнага духавенства ў 1920—1930-я гг.»).

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі архіўных устаноў: Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (М.Д. Макараў, С.М. Рындзін), Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтваў (А.А. Макаранка, Ю.А. Бачышча, В.В. Жыбуль), Дзяржаўных архіваў Віцебскай (Т.У. Буевіч, С.М. Мясаедава, К.Р. Карпекін) і Магілёўскай (А.В. Петухоў) абласцей; ВНУ, музеяў, бібліятэк, Інстытута гісторыі НАН Беларусі і інш.

Міжнародны складальнік канферэнцыі прадстаўлялі навукоўцы, архівісты і выкладчыкі з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Пермі, Смаленска.

Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 60 дакладчыкаў.

Фото: У. Монзуль

 

1. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканова
2. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў
3. Д.Ч.Матвейчык і А.Л.Воінаў
4. Удзельнікі канферэнцыі
5. Удзельнікі канферэнцыі
6. А.А.Стуканова і С.В.Кулінок
7. Удзельнікі канферэнцыі
8. Удзельнікі канферэнцыі
9. А.І.Корсак
10. С.Я.Новікаў
11. В.А.Дзянісава
12. Д.Ч.Матвейчык
13. А.А.Стуканова і Д.Ч.Матвейчык
14. Падчас працы першай секцыі
15. Выступ М.Ф.Шумейкі на першай секцыі
16. Падчас працы другой секцыі
17. Падчас працы трэцяй секцыі
18. Выступ А.А.Гужалоўскага на трэцяй секцыі