У рамках рэспубліканскіх акцый «Архівы – школе» і «Мая сям’я – мая краіна» 15 мая Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 34 г. Віцебска і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа

Для дзяцей былі арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве, а таксама тэматычныя ўрокі «Гісторыя сям’і. Інтэрнэт і архівы» і «Методыка пошуку дакументаў біяграфічнага і генеалагічнага характару».

У ходзе экскурсій госці архіва коратка азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці сучасных архіўных устаноў і больш падрабязна – з комплексам мерапрыемстваў па забеспячэнні захаванасці дакументаў у архіве.

Тэматычныя ўрокі былі прысвечаны сям’і як важнейшаму сацыяльнаму інстытуту і ролі архіваў у захаванні інфармацыі генеалагічнага характару. Навучэнцы набылі веды аб складзе дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, алгарытме работ па правядзенні генеалагічных даследаванняў у архіўных установах Рэспублікі Беларусь і ў адкрытых крыніцах.

 

Вядучы архівіст Мясаедава С.М. праводзіць навучанне рабоце з архіўнымі дакументамі, размешчанымі ў адкрытым доступе.
Падчас правядзення урокаў
Падчас правядзення урокаў