У Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося адкрыццё віртуальнай выстаўкі «Два лёсы – адно жыццё»
15 мая 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося адкрыццё віртуальнай выставы «Два лёсы – адно жыццё», прысвечанай жыццю сямейнай пары знакамітых беларускіх архітэктараў Ларысе Аляксандраўне і Ігару Іванавічу Есьман.
Выстаўка падрыхтавана ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна».
Пры падрыхтоўцы выстаўкі выкарыстоўваліся дакументы сямейнага фонду асабістага паходжання архітэктараў Л.А.Есьман (Лебедзевай) і І.І.Есьмана, якія ілюструюць іх жыццё, навуковую і грамадскую дзейнасць.
Выстава падрыхтавана маладымі спецыялістамі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў.
Матэрыялы выставы даступны ТУТ.
На фота: Маладыя Ігар і Ларыса Есьман, 1958 г.