Правядзенне ўрачыстага збору і адкрыццё выставы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, прымеркаваных да Міжнароднага Дня сям’і
Міжнародны Дзень сем’яў адзначаецца штогод 15 мая. Аб заснаванні гэтага дня было абвешчана на Генеральнай Асамблеі ААН у 1993 годзе. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выказала глыбокую заклапочанасць тым, што такое найважнейшае вочка грамадства як сям’я ў многіх краінах няўхільна слабее і губляе сваю сацыяльную накіраванасць. У пачатку 90-х ва ўсім свеце рэзка вырасла колькасць разводаў, і павялічыўся працэнт людзей, якія дасягнулі 30-ці гадовага ўзросту і так і ні разу не бралі шлюб. На 90-я гады прыпадае пачатак дэмаграфічнага крызісу, які прывёў да таго, што ўзровень смяротнасці ў некаторых краінах ужо на працягу многіх гадоў значна перавышае ўзровень нараджальнасці. На думку вядучых сацыёлагаў, і зараз інстытут сям’і знаходзіцца пад пагрозай, што можа негатыўна адбіцца на развіцці і прагрэсе не толькі асобных краін, але і ўсяго свету. Галоўнай мэтай заснавання дня падтрымкі сем’яў ставілася звярнуць увагу шырокай грамадскасці на шматлікія праблемы і цяжкасці інстытута сям’і і знайсці аптымальныя рашэнні для як мага хутчэйшага выхаду з крызіснай сітуацыі.
У нашай краіне налічваецца больш за 2,6 млн сем’яў. Сям’я як асноўны элемент грамадства была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям’і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. У Беларусі з боку дзяржавы аказваецца вялікая дапамога і падтрымка шматдзетным сем’ям, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Шлюб як саюз мужчыны і жанчыны, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Усе гэтыя асновы інстытута сям’і замацаваны ў асноўным законе Рэспублікі Беларусь – у артыкуле 32 Канстытуцыі.
Напярэдадні свята ГА “БСЖ” архіва аб’явіў творчы конкурс, у аснову якога леглі захапленні сем’яў нашых работнікаў. У дзень адкрыцця выставы прыемным і кранальным момантам было ўбачыць творчыя работы дзяцей нашых супрацоўнікаў, маці, бабуль і прабабуль, якія захаваліся ў сем’ях. Сярод работ – карціны, вырабы, вязаныя цацкі, вышыванне, размаляваныя працы і інш. Вынікі конкурсу будуць падведзены 1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей. Кожны ўдзельнік конкурсу будзе адзначаны спецыяльнымі прызамі, падрыхтаванымі прафсаюзным камітэтам Нацыянальнага архіва.