Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна»
15 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» правялі мерапрыемства, на якое былі запрошаны работнікі філіяла-бібліятэкі №14 г. Гомеля і зацікаўлены.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі ролю і значнасць сям’і ў грамадстве і дзяржаве. Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена пытанням правядзення генеалагічных даследаванняў па архіўных дакументах. Супрацоўнікі архіва расказалі пра тое, як кожны з прысутных можа ажыццявіць уласныя даследаванні гісторыі сваёй сям’і, прасачыць роднасныя сувязі і пераемнасць пакаленняў, расказалі пра цікавыя гістарычныя дакументы архіва, а таксама як арыентавацца ў генеалагічных крыніцах, даведніках, актах.
Для запрошаных гасцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы, падчас якой супрацоўнікі архіва расказалі пра спецыфіку работы ўстановы і склад дакументаў, якія захоўваюцца.
Акрамя таго, у рамках акцыі 15 мая 2023 г. у абласным архіве праводзіцца кансультаванне грамадзян праз тэлефонную сувязь па пытаннях, звязаных з дзейнасцю абласнога архіва.