Урачысты сход калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
13 мая 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Людміла Цалабанава пазнаёміла работнікаў архіва са змяненнямі да Указа ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», важнасці фарміравання ў грамадзян павагі да Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у грамадстве.
Акрамя таго прысутныя пазнаёміліся з новай выставай на стэндзе «Дзень Дзяржаўных сімвалаў» і выканалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.