Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у патрыятычным мерапрыемстве – сустрэчы з удзельнікамі аўтапрабегу «Агонь Памяці»

Аўтапрабег, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў 30 красавіка ад Музея Перамогі ў Маскве.

Акцыя праходзіць па ініцыятыве расійскага грамадскага руху «Агонь Памяці» па Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях (Рэспубліка Беларусь) і Маскоўскай, Пскоўскай, Смаленскай і Цвярской абласцях (Расійскай Федэрацыі).

Удзельнікі наведалі больш за сорак месцаў баявой славы. Акцыя праводзіцца штогод напярэдадні 9 Мая.

Сёлета ў аўтапрабегу бяруць удзел больш за 60 чалавек. Працягласць аўтамабільнага маршруту складзе больш за 2,5 тыс. км.

У г.Віцебску 5 мая 2023 г. удзельнікаў сустрэлі на плошчы Перамогі каля мемарыяльнага комплексу «Тры штыкі». Сярод тых, хто сустракаў, былі супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

Сімвалічным момантам мерапрыемства стала перадача часцінкі агню з Паклоннай гары.

Удзельнікі акцыі ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі.

 

1. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці перад пачаткам мерапрыемства
2. Прыбыццё расійскай дэлегацыі
3. Выставачны праект устаноў адукацыі
4. Выставачны праект устаноў адукацыі
5. Выставачны праект устаноў адукацыі
6. Ускладанне кветак да Вечнага агню