Напярэданні 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Дзяржаўным архіве Брэсцскай вобласці арганізавана вітрынная выстава
Напярэдадні 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці арганізавана вітрынная выстава.
На выстаўцы экспануюцца арыгіналы і копіі дакументаў, артыкулы з газет, фотаздымкі, прысвечаныя перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
У прыватнасці, прадстаўлены дакументы, якія раскрываюць сістэму харчовага забеспячэння насельніцтва, адлюстроўваюць акупацыйную палітыку прымусовай працы і ўгону ў Германію, агітацыйныя плакаты нямецкай прапаганды з заклікам добраахвотнага выезду на работы ў Германію і інш.
Таксама прадэманстраваны матэрыялы аб вяртанні да мірнага жыцця, першых кроках па навядзенні парадку і аднаўленні разбуранай гаспадаркі пасля вызвалення Брэстчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Асобны фрагмент экспазіцыі складаюць дакументы аб генацыдзе мірнага насельніцтва Брэстчыны, наступствах вайны і нанесенай шкодзе.
Акрамя таго, на сімвалічным «гарадскім» афішным слупе змешчаны аб’явы, фрагменты газет розных эпох (напярэдадні вайны, падчас акупацыі, перыяду вызваленага горада), якія напластаваліся адна на адну за пяцігадовы перыяд гісторыі Брэста, а на ніх – старонкі нумароў абласной газеты «Зара» за 8, 11, 13 мая 1945 г., якія былі прысвечаны Дню Перамогі.
4-5 мая 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» праведзена 5 мерапрыемстваў (лекцый і ўрокаў): для 2 груп студэнтаў 3 курса гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта ім. А.С.Пушкіна, для навучэнцаў 9-га і 10-га класа СШ № 18, для навучэнцаў 10-х класаў Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава.
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказала аб дакументах, прадстаўленых на выставе. Дэманструемыя дакументы выклікалі жывую цікавасць у моладзі.