Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прымаюць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
5 мая 2023 г. напярэдадні Дня Перамогі ў г.Віцебску праходзяць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Адно з іх адбылося на вайсковых могілках на вуліцы Цітова і каля стэлы, усталяванай на месцы лагера смерці «5-ы Полк», дзе пахаваны дзясяткі тысяч грамадзян, па-зверску закатаваных і расстраляных фашыстамі.
Жыхары горада хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў і мірных жыхароў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
Мы ўдзячны нашым ветэранам, людзям, якія цаной уласнага жыцця вызвалілі планету ад фашызму, далі магчымасць нам сёння жыць пад мірным небам, працаваць, развівацца.