У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзена кніга А.А.Жлуткі «Полацк і Полацкая зямля ў лацінскіх пісьмовых крыніцах IX—XIV стст.»

У кнізе сабраны звесткі лацінамоўных апавядальных і дакументальных крыніц пра Полацк і Полацкую зямлю, якія асвятляюць малавядомыя старонкі гісторыі старажытнай Полаччыны ў ІХ—XIV стагоддзях. Прыведзены як тэксты на лацінскай мове, так і пераклады на беларускую мову.

Кніга разлічана на архівістаў, археографаў і гісторыкаў, якія займаюцца сярэдневяковай гісторыяй Беларусі, а таксама аматараў айчыннай гісторыі.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама можна звяртацца па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 22 руб. 19 кап., з перасылкай – 25 руб. 40 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.