Аб удзеле супрацоўнікаў архіва ва ўроку, прысвечаным прафесійнай арыентацыі навучэнцаў
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і рэспубліканскага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» 19.04.2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прынялі ўдзел ва ўроку, прысвечаным прафесійнай арыентацыі навучэнцаў 9-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна».
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій Тамковіч Алена Аляксандраўна падрабязна расказала прысутным аб прафесіі Архівіст, аб тым, у якой вышэйшай навучальнай установе рыхтуюць спецыялістаў для працы ў архівах. А таксама аб тым, як яна сама прыйшла ў гэтую прафесію.