Мабільная выстава «Ёсць маленькі горад над Сожам» была прадстаўлена навучэнцам Рэчыцкай базавай школы Чэрыкаўскага раёна

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» вядучым архівістам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыяй Кандраценка, 18 красавіка 2023 года для навучэнцаў Рэчыцкай базавай школы Чэрыкаўскага раёна была падрыхтавана і прадстаўлена мабільная выстава «Ёсць маленькі горад над Сожам», дзе быў прапанаваны дзецям матэрыял пра гісторыю Крычава і Крычаўскага раёна. Навучэнцы азнаёміліся са славутасцямі горада, які знаходзіцца па суседстве. Важна ведаць не толькі гісторыю свайго роднага горада, але і гарадоў якія знаходзяцца зусім побач.