Сустрэча з вучнямі школы № 90 і гімназіі № 56 г. Мінска у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
30 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве адбылася сустрэча з навучэнцамі школы №90 і гімназіі №56 г.Мінска.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла эксукрсію па архіве, распавяла пра яго гісторыю, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі Нацыянальнага архіва, прысвечанымі Году міру і стварэння: «Мы, белорусы – мирные люди…» і да 100-годдзя з дня нараджэння Ягорава Марата Фёдаравіча – грамадскага дзеяча, старшыні Беларускага Фонду міру, прэзідэнта міжнароднай гуманітарнай няўрадавай арганізацыі «Чернобыль-помощь», заслужанага дзеяча культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, а таксама з банэрнай выставай «Хатынь – святыня нацыянальной памяти», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і дзяржаўным архівам Мінскай вобласці, прымеркаванай да 80-годдзя трагедыі беларускай вёскі Хатынь, спаленай разам з жыхарамі фашысцкімі акупантамі 22 сакавіка 1943 г.
Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў.