Аб удзеле С.В.Кулінка ў круглым стале «Геноцид советского народа: исторические и правовые аспекты»
21 сакавіка ў Навукова-практычным цэнтры праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі, Фондам садзейнічання актуальным гістарычным даследаванням «Историческая память» (Расійская Федэрацыя) на пляцоўцы храмавага комплексу ў гонар Узвіжання Крыжа Гасподня ў горадзе Мінску адбыўся міжнародны навукова-практычны круглы стол «Геноцид советского народа: исторические и правовые аспекты».
Пачаткам мерапрыемства стала наведванне экспазіцыі Музея подзвіга савецкіх ваеннапалонных — вязняў «Шталага-352».
Першым з навуковым дакладам да прысутных звярнуўся І.А.Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кажучы пра гістарыяграфію Вялікай Айчыннай вайны, асноўных канцэптах гітлераўскай Германіі і асаблівасцях праяўлення калабарацыянізма на беларускіх землях, ён падкрэсліў, што гісторыя — глыбока маральная навука. Дакладчык прывёў шматлікія факты прымянення генацыдных практык нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва Беларусі.
Загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук С.В.Кулінок выступіў з дакладам, які быў прысвечаны злачынствам, здзейсненым на тэрыторыі Беларусі асобым фарміраваннем СС Дірлівангера. Дакладчык на аснове абагульнення значнага аб’ёму архіўных матэрыялаў агучыў асноўныя методыкі знішчэння грамадзянскага насельніцтва. Абвостраныя эмоцыі ў удзельнікаў круглага стала выклікала інфармацыя аб выкарыстанні батальёнам у рамках аперацый пакарання грамадзянскага насельніцтва (жанчын, дзяцей і старых) для размініравання мясцовасцяў.
У працы навуковага форума прынялі ўдзел гісторыкі і юрысты, якія разгледзелі актуальныя гістарычныя і прававыя аспекты нацыстскай палітыкі генацыду.