21 сакавіка 2023 г. у БелНДІДАС прайшоў Адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да Дня памяці ахвяр Хатыні

21 сакавіка 2023 г. ва ўстанове «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» праведзены Адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да 80-годдзя трагедыі Хатыні.

З дакладам выступіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук. Тэма выступлення: «80 гадоў трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Падчас выступлення было адзначана, што ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі адным з ключавых напрамкаў з’яўляецца планамерная рэалізацыя дзяржаўнай гістарычнай палітыкі. Важнейшы яе элемент ‒ захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне на тэрыторыі Беларусі.

Вёска Хатынь, спаленая нацыстамі разам з яе жыхарамі, стала сімвалам трагедыі тысяч беларусіх вёсак, якіх напаткаў такі ж лёс. Хатынь мае не толькі ўнутранае, але і міжнароднае значэнне. Яна ‒ адзін з эпізодаў расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

Па выніках абмеркавання падкрэслена, што захаванне гістарычнай памяці аб мінулым, трагічныя падзеі беларускай гісторыі набываюць асобую вастрыню ў Год міру і стварэння.