Дыялогавая пляцоўка ў Мінскім дзяржаўным энергетычным каледжы
22 сакавіка 2023 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Трагедыя і памяць Хатыні» да 80-й гадавіны трагедыі Хатыні, якая адбылася ў Мінскім дзяржаўным энергетычным каледжы.
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадставіў удзельнікам мерапрыемства гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Крысціна Бабровіч пазнаёміла слухачоў з прадстаўленымі на выставе дакументамі, а таксама падрабязна расказала пра трагедыю Хатыні і ўвекавечанне памяці спаленай вёскі.
Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні тэмы мерапрыемства, не прапусціўшы магчымасць задаць выступоўцам усе пытанні.