Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у правядзенні абласнога суботніка
17 сакавіка 2023 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» традыцыйна прынялі ўдзел у правядзенні абласнога суботніка. Работнікі навялі парадак і чысціню на працоўных месцах і тэрыторыі прылеглай да будынка архіва. Усе работы выконваліся з захаваннем правіл аховы працы і правілаў пажарнай бяспекі.
Акрамя таго, былі пералічаны грашовыя сродкі ў памеры 102 беларускія рублі на разліковы рахунак адміністрацыі Навабеліцкага раёна на рэканструкцыю аб’екта «Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці».