Аб удзеле С.В. Кулінка ў Міжнародным круглым стале ў Бранску
16 сакавіка 2023 г. загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), к.г.н. С.В. Кулінок прыняў анлайн удзел у працы Міжнароднага круглага стала «Вклад брянских партизан в освобождение края: диверсии на коммуникациях и борьба с карателями», прысвечанага 80-годдзю выбуху Блакітнага маста і 80-й гадавіне вызвалення Браншчыны.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прадстаўнікі дэпартамента культуры Бранскай вобласці і Рэгіянальнага аддзялення Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі «Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства».
С.В. Кулінок выступіў з паведамленнем «О подготовке сборника документов «Карательные операции на белорусско-российском пограничье. 1942—1944 гг.», у якім расказаў аб сістэмнай працы НАРБ па выданню дакументальных зборнікаў па карных аперацыях нацыстаў на Беларусі («Зимнее волшебство», «Коттбус», «Корморан»). Дакладчык расказаў аб ходзе падрыхтоўкі сумеснага праекта беларускіх і расійскіх архівістаў, прысвечанага карным аперацыям нацыстаў на беларуска-расійскім памежжы. Выданне распавядзе аб правядзенні акупантамі дзесяці найбольш буйных карных аперацый у рэгіёне. Сярод іх і карныя аперацыі «Анкара 1 и Анкара 2», якія былі накіраваны супраць партызан Магілёўскай і Бранскай абласцей.
Фото: Брянский государственный краеведческий музей